![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/85/Cyril_of_Turau_Belarusan_Orth_Cathed_Bond_St_jeh.jpg/640px-Cyril_of_Turau_Belarusan_Orth_Cathed_Bond_St_jeh.jpg&w=640&q=50)
Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква (БАПЦ) — рэлігійная арганізацыя беларусаў. БАПЦ не прызнаецца памеснымі праваслаўнымі цэрквамі, а Рускай Праваслаўнай Царквой называецца, як і іншыя некананічныя цэрквы, праваслаўнай дэнамінацыяй; прызнаецца некананічнымі цэрквамі: Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква, Сусветны Амерыканскі Патрыярхат і інш.
Хуткія факты Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква, Асноўная інфармацыя ...
Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Заснавальнікі | Філарэт (Раменскі) |
Прадстаяцель у наш час | Святаслаў (Логін) |
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля | 401 Атлантык авеню, Бруклін |
Мова набажэнстваў | беларуская |
Колькасць | |
Прыходаў | каля 10 прыходаў |
Сайт | http://www.belapc.org/ |
Закрыць
БАПЦ мае прыходы ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Беларусі. Богаслужэнні вядуцца на беларускай мове. БАПЦ займаецца таксама культурна-асветніцкай, выдавецкай, грамадскай, дабрачыннай дзейнасцю, дапамагае беларусам захаваць сваю нацыянальную духоўную спадчыну[1].