![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a5/White_Lake_%25D0%2591%25D0%25B5%25D0%25BB%25D0%25BE%25D0%25B5_%25D0%25BE%25D0%25B7%25D0%25B5%25D1%2580%25D0%25BE_%252848713141937%2529.jpg/640px-White_Lake_%25D0%2591%25D0%25B5%25D0%25BB%25D0%25BE%25D0%25B5_%25D0%25BE%25D0%25B7%25D0%25B5%25D1%2580%25D0%25BE_%252848713141937%2529.jpg&w=640&q=50)
Белае (возера, Бярозаўскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Возера Белае.
Бе́лае возера — возера ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці ў басейне ракі Ясельда за 14 км на паўднёвы ўсход ад горада Бяроза каля горада Белаазёрск.
Хуткія факты Белае возера, Морфаметрыя ...
Белае возера | |
---|---|
![]() | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 143,6 м |
Даўжыня | 3,2 км |
Шырыня | 2 км |
Плошча | 5,06 км² |
Найбольшая глыбіня | 4,9 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 43 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
|
|
|
|
|
|
![]() |
Закрыць
Плошча паверхні возера 5,06 км², даўжыня 3,2 км, найбольшая шырыня 2 км. Найбольшая глыбіня дасягае 4,9 м.
Катлавіна Белага возера круглаватая. Схілы катлавіны спадзістыя, берагі забалочаныя. Дно возера плоскае і глеістае. Уздоўж берагоў расце чарот, трыснёг, рдзесты.
У возера ўпадаюць 4 каналы і выцякае канал у Ясельду.
Возера выкарыстоўваецца ў якасці крыніцы тэхнічнага водазабеспячэння і ахаладжальніка Бярозаўскай ДРЭС.