Бела-чырвона-белы сцяг
дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь з 19 верасня 1991 па 14 мая 1995 / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бе́ла-чырво́на-бе́лы сцяг — дзяржаўны сцяг Беларусі (19 верасня 1991 — 7 чэрвеня 1995), адзін з нацыянальных сімвалаў беларусаў[1].
Артыкул пра дзяржаўны сцяг Беларусі ў 1991—1995 гадах. Пра дзяржаўны сцяг Беларусі з 1995 года гл. Сцяг Беларусі.
Хуткія факты Бела-чырвона-белы сцяг, Зацверджаны ...
Бела-чырвона-белы сцяг | |
---|---|
Зацверджаны |
25 сакавіка 1918 (як сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі) 19 верасня 1991 (як сцяг Рэспублікі Беларусь) |
Адменены |
7 чэрвеня 1995 (як сцяг Рэспублікі Беларусь) цяпер дзейны (як сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнанні) |
Прапорцыя | 1:2 |
Аўтар сцяга | Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі |
Закрыць
Часам стварэння эскіза сучаснага сцяга лічаць 1917 год, а аўтарам — Клаўдзія Дуж-Душэўскага. Аднак выкарыстанне беларусамі бела-чырвона-белага сцяга вядома з ранейшых гадоў. Хуткае ўспрыняцце сцяга як нацыянальнага тлумачаць яго адпаведнасцю колеравай гаме народнай традыцыі і мастацкаму густу — чырвоныя элементы на белай аснове лічаць самым распаўсюджаным спалучэннем у беларускім арнаменце.