From Wikipedia, the free encyclopedia
Бе́жанцы — асобы, якія пакінулі краіну свайго грамадзянства ці пастаяннага месцажыхарства ў выніку ваенных дзеянняў ці іншых надзвычайных сітуацый або ганенняў па палітычных, расавых, рэлігійных матывах і не атрымалі грамадзянства іншай дзяржавы. У міжнародным праве паняцце «Бежанец» упершыню аформлена пасля Першай сусветнай вайны 1914—1918 гадоў, калі з набліжэннем фронту прымусова высялялася насельніцтва цэлых паветаў і губерняў.
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Паводле афіцыйных (далёка не поўных) звестак, на 14.2.1917 у Расіі было 3,2 млн. Б., з іх зарэгістравана 750 680 з Гродзенскай, 164 351 з Віленскай, 161 453 з Мінскай, 51 954 з Віцебскай, 1654 з Магілёўскай губерняў. Б. з Беларусі былі раскіданы па ўсёй Расіі. Найбольш іх асела ў Тамбоўскай, Самарскай, Калужскай, Казанскай, Курскай, Саратаўскай губернях, у Петраградзе (100 704), Маскве (128 261). Паводле звестак Наркамата ўнутр. спраў РСФСР, на 11.5.1918 у Расіі жыло 2 292 395 Б. з Беларусі, у т.л. беларусаў і рускіх 2 059 857. На працягу 1918—24 у Зах. Беларусь іх вярнулася каля 700 тыс. Першыя Б. на Беларусі з’явіліся восенню 1914. Пасля паражэння рус. арміі вясной —летам 1915 і з набліжэннем фронту Беларусь ператварылася ў бежанскі лагер. Бежанскі рух быў стихійны, ніякага плана эвакуацыі не існавала. Сяляне імкнуліся застацца на сваёй зямлі, але вайскоўцы і выпраўлялі іх у бежанства. 24.7.1915 былі прызначаны Галоўнаўпаўнаважаныя па ўладкаванні Б. на франтах. Беларусь увайшла ў раён дзейнасці Галоўнаўпаўнаважанага па ўладкаванні Б. Паўн.-Зах. фронту. Толькі 30.8.1915 прыняты закон «Аб забеспячэнні патрэб бежанцаў», пры міністру ўнугр. спраў створана Асобая наряда па ўладкаванні Б. Дабрачыннай дзейнасцю займаўся К-т яе імператарскай высокасці вял. княжны Таццяны Мікалаеўны (Таццянінскі к-т, пасля Лют. рэвалюцыі 1917 пераўтвораны ва Усерас. к-т дапамогі пацярпелым ад вайны). Шырокую дзейнасць разгарнулі нац. дабрачынныя арг-цыі. У крас. 1915 у Вільні створана Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, якое адкрыла шэраг аддзелаў на месцах. У студз. 1916 створана Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. Становішча Б. было надзвычай цяжкім. Высокай была іх смяротнасць. Узнікалі канфлікты з мясц. насельніцтвам. Нягледзячы на тэта, нац. свядомасць бел. Б. значна вырасла. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 сярод Б. дзейнічалі арг-цыі Белоруской сацыялістычнай грамады. Белоруской народной громады. У Маскве адбыліся 2 з'езды Б.-беларусаў (7—10.10 і 2—4.12.1917). Пытанне аб бежанцах разглядалася на Усебеларускім з'ездзе 1917 года (даклад А. Цвікевіча «Бежанскае пытанне і Праца бежанскай секцыі з'езда»), на ім створаны камітэт па аказанні дапамогі бежанцам. Пазней вырашэннем праблем бежанцаў займалася Рада БНР. Сярод бежанцаў створаны Арэнбургскі гурток беларусаў, Беларуска-ўкраінскі камітэт помачы ахвярам вайны ў Барнауле, Беларуская вучнёўская грамада і Гурток беларускай сацыялістычнай моладзі ў Калузе, «Беларуская хатка» ў Арле, «Беларус» і Беларуская чыгуначная грамада ў Маскве, «Беларуская хатка» ў Петраградзе, Беларускі нацыянальны гурток у Багародзіцку Тульскай губерні, Саюз беларусаў у Архангельску і інш. У 1918—1919 гадах работу сярод бежанцаў праводзілі Беларускі нацыянальны камісарыят і беларускія секцыі РКП(б). У ліпені 1918 года ў Маскве адбыўся Усерасійскі з’езд бежанцаў з Беларусі. У складзе Наркамата па ваенных справах РСФСР у красавіку 1918 года створана Цэнтральная калегія па справах палонных і бежанцаў (з мая 1919 года ў Наркамаце ўнутраных спраў РСФСР ).
У пачатку Вял. Айч. вайны з Беларусі амаль 1,5 млн чал. былі эвакуіраваны на ўсход (на бацькаўшчыну вярнуўся толькі кожны 3-і). У час адступлення з акупіраваных тэрыторый ням.-фаш. армія сілай зброі прымушала мясц. насельніцтва адступаць з ёй з тэрыторый, якія займала Сав. Армія. У выніку на тэр. Беларусі былі сагнаны сотні тысяч Б. з Арлоўскай, Калінінскай, Пскоўскай, Смаленскай і інш. абласцей. У выніку прымусовага вывазу фашыстамі насельніцтва з захопленых тэрыторый у Германію (з Беларусі каля 380 тыс. чал.) узнікла катэгорыя перамешчаных асоб. Пагадненнямі паміж СССР, ЗША і Англіяй (лют. 1945), СССР і Францыяй (чэрв. 1945) прадугледжваліся абавязкі бакоў па аблягчэнні лесу Б. і перамешчаных асоб, садзейнічанні іх рэпатрыяцыі. 3 утварэннем ААН гэтыя абавязкі паводле рэзалюцый Ген. Асамблеі ад 12 лют. i 15 снеж. 1946 прымалі на сябе краіны — члены ААН, створана Міжнар. арг-цыя па справах Б. (у 1951 заменена Управлением Вярх. камісара ААН па справах Б.). Былі прыняты міжнар. канвенцыі аб прававым статусе Б. (28.6.1951) і апатрыдаў (28.9.1954), пратакол аб статусе Б (1967), у якіх дэталёва вызначаюцца і падрабязна трактуюцца правы Б. Паводле гэтых дакументаў, дзяржава, якая прымае Б., абавязана прадаставіць ім тыя ж правы, якімі карыстаюцца іншаземцы, што жывуць на яе тэрыторыі, права выбару месца жыхарства і вольнаго перамяшчэння па краіне. Забараняецца высылка Б. у краіны, з якіх яны прыехалі і дзе цярпелі ганенні (апошняя норма пашыраецца толькі на паліт. эмігрантаў). Б. могуць быць высланы толькі ў выпадку асуджэння за ўчыненне асабліва цяжкага злачынства, якое пагражае бяспецы краіны. Прававое становішча Б. рэгулюецца таксама нац. заканадаўствам, якое распрацавана ў гэтых адносінах у дзяржавах-удзельніцах канвенцыі аб статусе Б. 1951. Беларусь не з’яўляецца ўдзельніцай гэтай канвенцыі.
3 распадам СССР і ўзнікненнем міжнар. канфлікту у краінах — б. саюзных рэспубліках Беларусь стала прытулкам для новай хвалі Б. Іх колькасць павялічваецца і за кошт грамадзян Азіі і Афрыкі, якія па розных прычынах апынуліся на Беларусі і прэтэндуюць на статус Б. Усяго на Беларусь за 1992—95 прыбылі больш як 30 тыс. такіх асоб. Беларусь мае закон аб Б. (прыняты ў 1995). Пытаннямі Б. на Беларусі займаецца спец. Дзярж. міграцыйная служба (з 1992). Дзейнічае прадстаўніцтва Управления Вярх. камісара ААН па справах Б. (з 1995).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.