Барыс Мяфодзьевіч Лабанаў
вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лабанаў.
Бары́с Мяфо́дзьевіч Лаба́наў (нар. 18 ліпеня 1938, Пракоп’еўск, Кемераўская вобласць, Расія) — беларускі вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі[2]. Распрацаваў тэарэтычныя асновы і метады аналізу, сінтэзу[ru] і распазнавання маўлення. Распрацаваў першыя ў СССР прылады для сінтэзу рускага і беларускага маўлення[3]. Аўтар больш чым 300 навуковых прац па праблемах аналізу, распазнавання і сінтэзу маўлення[4][5][6]. Аўтар трох раздзелаў першага даведніка па штучным інтэлекце, выдадзенага ў СССР, прысвечаных сістэмам маўленчых зносін[7]. Здзейсніў шэраг вынаходніцтваў у гэтай галіне[8].
Хуткія факты Барыс Мяфодзьевіч Лабанаў, Дата нараджэння ...
Барыс Мяфодзьевіч Лабанаў | |
---|---|
руск.: Борис Мефодьевич Лобанов | |
Дата нараджэння | 18 ліпеня 1938(1938-07-18)[1] (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | камп’ютарны аналіз, сінтэз маўлення[ru], распазнаванне маўлення |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Нагрудны знак «Ганаровы радыст СССР[ru]», 1 сярэбраны і 2 бронзавыя медалі ВДНГ СССР, Юбілейны медаль «У гонар 80-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» |
Закрыць