From Wikipedia, the free encyclopedia
Бары́с Васі́льевіч Бату́ра (28 ліпеня 1947, Ваўкавыск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (2000—2008), старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2008—2010), старшыня Мінскага аблвыканкама (2010—2013). Генерал-маёр рэзерву (2011)[1].
Нарадзіўся 28 ліпеня 1947 года ў горадзе Ваўкавыск Гродзенскай вобласці.
У 1970 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-механік. Працоўную дзейнасць пачаткаў майстрам цэха, інжынерам-тэхнолагам. Займаў шэраг кіруючых пастоў у ворганах дзяржаўнай улады.
З 1973 па 1979 гг. — начальнік Ваўкавыскага камбіната камунальных прадпрыемстваў кіравання камунальнай гаспадаркі Гродзенскага аблвыканкама. З 1979 па 1983 гг. — намеснік начальніка кіравання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскага аблвыканкама. З 1983 па 1987 гг. — першы намеснік, начальнік вытворчага кіравання жыллёва-камунальнай гаспадаркі пры Гродзенскім аблвыканкаме.
У 1987—1990 гг. — намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама. З 1990 па 1999 гг. — міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 1999 да 13 лістапада 2000 г. — намеснік прэм’ер-міністра. 6 кастрычніка 2000 г. прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Белбізнесбанк». 13 лістапада 2000 г. указам прэзідэнта прызначаны старшынёй Магілёўскага аблвыканкама (заняў вакантнае месца пасля адстаўкі Міхаіла Дражына). 14 лістапада 2000 г. зацверджаны на пост старшыні Магілёўскага аблвыканкама Магілёўскім абласным Саветам дэпутатаў.
24 лістапада 2000 года ўказам прэзідэнта № 607 прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 24 кастрычніка 2008 года прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання. 31 кастрычніка 2008 года абраны старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвертага склікання. 20 мая 2010 года прызначаны на пасаду старшыні Мінскага аблвыканкама[2].
Член Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Старшыня Беларускай федэрацыі валейбола. Ганаровы грамадзянін Магілёва (2008).
Жанаты.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.