![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4e/Barrow_montage2.jpg/640px-Barrow_montage2.jpg&w=640&q=50)
Бараў-ін-Фёрнас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ба́раў-ін-Фёрнас (англ.: Barrow-in-Furness) — прамысловы і партовы горад у Англіі, у графстве Камбрыя, адміністрацыйны цэнтр раёна Бараў-ін-Фёрнэс. Горад размешчаны прыкладна за 350 км на паўночны захад ад Лондана і за 97 км ад мяжы з Шатландыяй.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/57/Barrow_skyline.jpg/640px-Barrow_skyline.jpg)
Бараў-ін-Фёрнас
| ||||||||||||||||
Да XIX стагоддзя Бараў-ін-Фёрнас быў невялікай рыбацкай вёскай, але ў выніку прамысловай рэвалюцыі ў Англіі і будаўніцтва чыгункі Бараў-ін-Фёрнэс стаў актыўна развівацца і выкарыстоўваўся для экспарту сталі. Натуральная гавань, што меў горад, які хутка развіваўся, дазволіла пабудаваць выдатны порт і суднаверфі. Верфі Бараў-ін-Фёрнэс набылі спецыялізацыю па будаўніцтву ваенных караблёў, з 1960-х на верфях будаваліся больш атамныя падводныя лодкі. Пасля заканчэння Халоднай вайны, у сувязі са змяншэннем заказаў ад каралеўскіх ВМС, горад перажыў высокі ўзровень беспрацоўя.