Падлабе́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Падлабенне.

Хуткія факты Падлабенскі сельсавет, Краіна ...
Падлабенскі сельсавет
Thumb
Каля вёскі Загараны Падлабенскага сельсавета.
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенскі раён
Уключае 39 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Падлабенне
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 3 518
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4
Закрыць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ласоснаўскі сельсавет у складзе Сапоцкінскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Ласосна. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Баранавіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Баранавічы[1]. З 10 сакавіка 1959 года ў Гродзенскім раёне. 15 мая 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бялянскага сельсавета. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана частка скасаванага Навумавіцкага сельсавета з вёскамі Баля Сольная, Вулькаўцы, Загараны, Міцкевічы, Навумавічы, Падлабенне, Пушкары і Салаўі[2]. У 1985 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Падлабенне. 21 жніўня 1989 года да сельсавета далучана частка скасаванага Каробчыцкага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Бакуны, Брузгі, Гневяншчызна, Дубніца, Калбасіно, Каробчыцы, Клачкі, Кулёўцы, Нямейшы, Скамарошкі, Струбка, Чэхаўшчына, Юзафоўка)[3]. 20 верасня 2002 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Раціцкага сельсавета (16 населеных пунктаў: Баяры, Валавічоўцы, Гінавічы, Камісарава, Канюхі, Капланаўцы, Круляўшчына, Кулакоўшчына, Лабна-Агароднікі, Ліхасельцы, Навасёлкі, Перстунь, Польныя Багатыры, Рацічы, Сафіёва, Скрынікі), 6 населеных пунктаў (Гневяншчына, Каробчыцы, Нямейшы, Скамарошкі, Чэхаўшчына, Юзафоўка) перададзены Капцёўскаму сельсавету, 6 населеных пунктаў (Бакуны, Брузгі, Дубніца, Клачкі, Кулёўцы, Струбка) — Адэльскаму сельсавету, сельсавет перайменаваны ў Падлабенскі[4]. 24 красавіка 2008 года ў склад горада Гродна перададзены вёскі Баранавічы, Галавічы, Дзмітрыеўка, Калбасіно, Ласосна, Новікі[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3939 чалавек[6], з іх 62,0 % — палякі, 27,2 % — беларусы, 7,9 % — рускія, 1,7 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 3518 чалавек[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 жніўня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.