From Wikipedia, the free encyclopedia
Баранавіцкі настаўніцкі інстытут — дзяржаўная навучальная ўстанова падрыхтоўкі педагагічных кадраў у Баранавічах. Рыхтаваў настаўнікаў рускай і беларускай мовы, фізікі, матэматыкі і геаграфіі для сямігадовых школ.
Баранавіцкі настаўніцкі інстытут | |
---|---|
Заснаваны | 1 студзеня 1940 |
Краіна |
Згодна дадзеным, прысвечаным гісторыі горада, пачатак дзейнасці гэтай установы адукацыі звязаны з «пастановай ЦК КП(б)Б „Аб мерапрыемствах па арганізацыі народнай адукацыі ў Заходніх абласцях БССР“, у адным з пунктаў якой было сказана: „стварыць 1 студзеня 1940 г. педагагічныя інстытуты ў г.г. Пінску, Беластоку, Баранавічах, Гродне…“ Прыём заяваў у Баранавіцкі настаўніцкі інстытут (на 120 месцаў) пачаўся з 15 студзеня 1940 г. Уступныя экзамены праходзілі з 25 студзеня па 15 лютага, а заняткі пачаліся ўжо ў сакавіку. У інстытуце, які знаходзіўся па вул. Пралетарскай, 121 (цяпер вул. Горкага) вялася падрыхтоўка выкладчыкаў рускай і беларускай мовы, фізікі, матэматыкі і геаграфіі[1]». Паводле дадзеных Баранавіцкага краязнаўчага музея, пасля перапынку ў працы падчас Вялікай Айчыннай вайны Інстытут аднавіў сваю дзейнасць ў 1944 г. і правёў дадатковы набор 100 настаўнікаў шасцімесячныя курсы[2].
Зачынены падчас узбуйнення педагагічных вышэйшых навучальных устаноў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.