![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0b/Barad_dur.jpg/640px-Barad_dur.jpg&w=640&q=50)
Барад-дур
From Wikipedia, the free encyclopedia
Барад-дур (сінд.: Barad-dûr) — у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна галоўная крэпасць (ці вежа) Саўрана, якая выконвала ролю сталіцы Мордара. Яна была пабудавана ў 1000—1600 гадах Другой Эпохі, амаль цалкам разбурана пасля вайны Апошняга Саюза, ізноў адбудавана ў канцы Трэцяй Эпохі (пачынаючы з 2951 года) і неўзабаве канчаткова разбурана пры зрыньванні Саўрана і знішчэнні Пярсцёнка Усеўладдзя.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0b/Barad_dur.jpg/320px-Barad_dur.jpg)
Размяшчаўся Барад-дур у паўночнай частцы Мордара, на адлегласці прыкладна адной лігі на ўсход ад Арадруіна.
Назва «Барад-дур» перакладаецца з сіндарына як «Цёмная Вежа». На Чорнай мове крэпасць звалася Лугбурз (гэта паняцце ўжывалася таксама ў пераносным сэнсе, як бы мы сказалі наверсе, пазначаючы ў прастамоўі вышэйшую ўладу). На квэнья звалася Лунату́рка (квэнья: Lúnaturco) або Та́рас Лу́на (квэнья: Taras Lúna).
Барад-дур быў сталіцай Мордара — там неадлучна знаходзіўся сам Саўран і адтуль жа ён кіраваў сваімі ўладаннямі. Намеснікам у Барад-дур быў Вяшчальнік Саўрана.