![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/23/Bar-le-Duc_Place_Saint-Pierre.jpg/640px-Bar-le-Duc_Place_Saint-Pierre.jpg&w=640&q=50)
Бар-ле-Дзюк
горад у Францыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бар-ле-Дзюк (фр.: Bar-le-Duc) — галоўны горад французскага дэпартамента Мёз, займае вузкую даліну ракі Арнен на захад ад Нансі, паблізу Заводскага канала і канала Рэйн — Марна. Пагоркі па баках ад горада пакрытыя пералескамі і вінаграднымі садамі. Насельніцтва 16 944 жыхароў (1999).
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
З X стагоддзя Бар згадваецца ў хроніках як рэзідэнцыя спачатку графаў, а з 1354 года i герцагаў Барскіх. У XV стагоддзі — рэзідэнцыя Рэнэ Добрага, з XVI стагоддзя — валоданне Латарынгскага дома. Знакамітыя ўраджэнцы Бара — Франсуа дэ Гіз, Нікаля Шарль Удзіно, Эдмон-Нікала Лагер, Раймон Пуанкарэ.