![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cc/%25D0%2592%25D0%25BB%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25B8%25D1%2587%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B8_%25D0%25B4%25D0%25B2%25D0%25BE%25D1%2580-%25D0%2591%25D0%25B0%25D1%259A%25D0%25B0_%25D0%259B%25D1%2583%25D0%25BA%25D0%25B0.jpg/640px-%25D0%2592%25D0%25BB%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25B8%25D1%2587%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B8_%25D0%25B4%25D0%25B2%25D0%25BE%25D1%2580-%25D0%2591%25D0%25B0%25D1%259A%25D0%25B0_%25D0%259B%25D1%2583%25D0%25BA%25D0%25B0.jpg&w=640&q=50)
Баня-Лукская дыяцэзія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Баня-Лукская дыяцэзія (сербск.: Бањалучка бискупија / Banjalučka biskupija, лац.: Dioecesis Bania Lucensis) — каталіцкая дыяцэзія лацінскага абраду ў Босніі і Герцагавіне з цэнтрам у горадзе Баня-Лука.
Баня-Лукская дыяцэзія | |
---|---|
басн.: Banjalučka biskupija Dioecesis Bania Lucensis | |
![]() | |
![]() | |
Лацінскі | |
Галоўны горад | Баня-Лука |
Краіна |
![]() |
Дата заснавання | VII стагоддзе |
Кафедральны сабор | Сабор Святога Банавентуры |
Мітраполія | Врхбосна |
Парафій | 48 |
Іерарх | Франья Камарыца (з 1989) |
Плошча дыяцэзіі | 16 457 км² |
Насельніцтва дыяцэзіі | 550 тыс. чал. |
Колькасць каталікоў | 39 тыс. |
Доля каталікоў | 7,2 % |
Афіцыйны сайт | biskupija-banjaluka.org |
![]() |
Дыяцэзія заснавана 5 ліпеня 1881 года, як суфраганная дыяцэзія мітраполіі Врхбосны. У 1887 годзе ў Баня-Луцы пабудаваны сабор Святога Банавентуры, цалкам разбураны землятрусам 1969 года. Сучасны будынак сабора збудаваны ў 1974 годзе.
Дыяцэзія большай часткай размешчана на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Сербскай з гістарычнай сербскай большасцю. Пераважная большасць каталікоў на тэрыторыі дыяцэзіі гістарычна складалі этнічныя харваты. У 1990 годзе каталікоў у дыяцэзіі была 91 тысяча чалавек[1]. Баснійская вайна 1992—1995 гадоў прывяла да істотнай змены этна-канфесійнай карціны, у прыватнасці колькасць каталікоў яшчэ больш зменшылася з-за вялікай колькасці ўцекачоў з ліку баснійскіх харватаў у незалежную Харватыю падчас вайны і пасля яе. Цяпер у дыяцэзіі каталікоў каля 40 тысяч, прынамсі ўдвая менш, чым да вайны[1]. Мноства каталіцкіх храмаў было разбурана падчас баявых дзеянняў, пасля сканчэння вайны іх аднаўленне было галоўнай мэтай дыяцэзіі.