Банджармасін
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Банджармасі́н (індан.: Banjarmasin) — горад у інданезійскай правінцыі Паўднёвы Калімантан. Насельніцтва (2022 г.) — 667 489 чал.
Горад
Банджармасін
Banjarmasin
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Банджармасін месціцца на правым беразе ракі Барыта за 22 км ад паўночнага берага Яванскага мора. Клімат трапічны саванны. Сярэднегадавая тэмпература трымаецца каля +26,7° C.
Вядомы з 1526 г. як сталіца Банджарскага султаната. Лічыцца, што назва была дадзена ў гонар Масіха, старасты дадзенай мясцовасці, які падтрымаў першага султана. У 1859 г. горад быў захоплены галандцамі. У 1942 — 1945 гг. акупаваны японцамі. Вызвалены аўстралійскімі войскамі. У 1946 — 1950 гг. — адміністрацыйны цэнтр Банджарскага раёна Інданезіі. У 1950 — 2022 гг. — адміністрацыйны цэнтр правінцыі Паўднёвы Калімантан.
Банджармасін — важны гандлёвы і транспартны цэнтр інданезійскага Калімантана. Характэрна, што галоўнай славутай мясцінай горада з'яўляецца плавучы рынак. Працуюць марскі порт і аэрапорт. Прамысловасць прадстаўлена пераважна перапрацоўчым сектарам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.