адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ба́кштаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Бакшты.
Бакштаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Іўеўскі раён |
Уключае | 44 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Бакшты |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 898 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Юрацішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Забярэжскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. 25 лютага 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Даўнарскага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1530 чалавек[3], з іх 97,7 % — беларусы, 1,0 % — палякі, 0,8 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 898 чалавек[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.