From Wikipedia, the free encyclopedia
ПЭВМ «Байт» (мадыфікацыя «Байт» і «Байт-01») — 8-разрадны хатні камп’ютар, клон камп’ютара ZX Spectrum.
Байт (камп’ютар) | |
---|---|
Тып | Хатні камп’ютар |
Выпушчаны | 1990 (1989) |
Выпускаўся па | 1995 (1996) |
Працэсар | КР1858ВМ1/Т34ВМ1 (Zilog Z80A) |
Памяць | 48 KB («Байт»)/128 KB («Байт-01») RAM, 16 KB ROM |
АС | Sinclair BASIC; CP/M («Байт-01» с КВУ); TR-DOS, iS-DOS, TASiS (вонкавыя інтэрфейсы) |
Вырабляўся з 1989—1990 года Брэсцкім электрамеханічным заводам (БЭМЗ), які ўваходзіў у Брэсцкае вытворчае аб’яднанне сродкаў вылічальнай тэхнікі (БВА СВТ).
Камп’ютар быў дапрацаваны ў параўнанні з ZX Spectrum, меў альтэрнатыўную перыферыю ZX Spectrum савецкай вытворчасці, быў папулярны і вельмі добра прадаваўся, хоць і меў шэраг недапрацовак.
Аб’ём вытворчасці павялічваўся да 1992 года, з 1992—1993 пайшоў на спад. Спад вытворчасці быў выкліканы аб’ектыўнай эканамічнай сітуацыяй у выніку развалу СССР на постсавецкай прасторы. Рост вытворчасці да 1992 года адбываўся «па інерцыі»: вытворчыя здольнасці ад савецкага перыяду былі досыць моцныя.
Усяго на БВА СВТ было выпушчана каля 65 тыс. адзінак, згодна статыстыцы з крыніцы[1].
Прадаваўся на тэрыторыі СССР, пазней — на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Расіі. У снежні 1990-га года камп’ютар, выпушчаны ў кастрычніку 1990-га года, каштаваў 960 савецкіх рублёў у Гродне[1].
Цэны на камп’ютар у Беларусі і Украіне ў нацыянальных валютах моцна адрозніваліся і няспынна раслі з прычыны новых нестабільных валют. Так, напрыклад, у пачатку 1993 года кошт складаў 27 445 беларускіх рублёў, у канцы ліпеня 1993 — ужо 52 500 беларускіх рублёў[1].
«Байт» меў у запасе 48 кілабайтаў аператыўнай памяці і 2 пераключальныя ПЗП па 16 Кб, адна з іх — з кірылічным шрыфтам. Пераключэнне русіфікаванага ПЗП і арыгінальнага адбывалася націснутай ці адпушчанай кнопкай пераключэння на тарцовай паверхні (кнопка «Совмест»).
«Байт» дазваляў праводзіць пашырэнне RAM да 128 КБ на знешнім кантролеры. Аб’ём памяці «Байта» можна было павялічыць да 256 КБ і нават да 1024 КБ. Таксама была магчыма замена ROM BASIC-48 на BASIC-128.
Магчымасць работы з памяццю больш 64 KБ (8-бітны працэсар не можа адрасаваць лінейную памяць больш 64 Кб) як правіла вырашаліся шляхам пераключэння банкаў памяці (гл. КР580ВМ1).
Да іншых дадатковых магчымасцяў, акрамя дадатковага ПЗП, можна аднесці:
У «Байта» была добрая камплектацыя і дакументацыя: у камплекце «Байта» былі 2 шнуры, 2 касеты ці дыскеты (у залежнасці ад мадыфікацыі «Байт» ці «Байт-01»), мноства Дапаможнікаў па эксплуатацыі для «Байт-01»; для «Байт» выйшла кніга з апісаннем пад назвай «Знакомьтесь — компьютер Байт». Гэты дапаможнік змяшчаў акрамя стандартнага апісання:
Кнопка «Совмест» стала — «Откл. звука».
Адной з праблем сумяшчальнасці «Байта» было тое, што на плаце ўсталяваны праграмны таймер КР580ВИ53, яго парты канфліктуюць з партамі Beta Disk Interface, што і стварае праблему далучэння кантролера. Першапачаткова супрацоўнікамі завода была распрацавана мадыфікаваная ПЗП TR-DOS спецыяльна для гэтага кантролера, якая была несумяшчальная са многімі праграмамі. Таму праграміст VfNG з New Group дапрацаваў гэтую прашыўку, што дазволіла вырашыць некаторыя (але не ўсе) праблемы. Тым не менш, клоны Beta Disk Interface з TR-DOS існавалі, далучаліся праз сістэмны раздым «Байта» і паспяхова выкарыстоўваліся.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.