Багуслаў Алендскі (? — ?) — вялікалітоўскі ваенны дзеяч.
Багуслаў Алендскі | |
---|---|
Род | Алендскія |
Бацька | Тэафіл Алендскі |
Маці | Алена Маклок[d] |
Жонка | Соф’я з Незабытоўскіх[d] |
Дзеці | Стэфан Алендскі і Станіслаў Алендскі |
Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Тэафіла і Гэлены Маклакоўны.
Падпісаў элекцыю караля Аўгуста II. Палкоўнік яго каралеўскай мосці, у час вайны са Швецыяй служыў у харугве бацькі, пазней ротмістр ваўкавыскі, як вынікае з ардананса харунжага ваўкавыскага Казіміра Льва з Хлусаў Хлусовіча (1716).
Каля 1710 года ўзяў шлюб з Соф’яй з Незабытоўскіх герба «Любіч», дачкой падчашага калішскага, ад якой меў чатырох сыноў:
- Казімір, староста жыліцкі, яго жонка Кацярына з Кянсоўскіх герба «Порай». Іх сын Ян, падчашы ваўкавыскі (1778), памёр беспатомным.
- Юрый, маршалак ваўкавыскі (да 1740), памёр беспатомным.
- Стэфан (1703—1771), маршалак ваўкавыскі, чашнік вялікі літоўскі, канюшы вялікі літоўскі. У шлюбе з Францішкай з Пакашаў.
- Станіслаў, староста дзякаўскі і жыліцкі. У шлюбе з Соф’яй Бярновіч герба «Казічкоўскі».
- Генеалогія роду Алендскіх мачулінскай лініі Архівавана 14 мая 2021.. «Гербоўнік беларускай шляхты». Т.1. Мінск. 2002. С. 146—151.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.