![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d7/Romania_location_map.svg/langbe-640px-Romania_location_map.svg.png&w=640&q=50)
Бабадаг (Румынія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бабадаг (рум.: Babadag) — горад у Румыніі, у гістарычнай вобласці Дабруджа, уваходзіць у склад жудзеца Тулча.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
| ||||||||||||||||||
Закрыць
Бабадаг ляжыць паміж гор, ва ўрадлівай, але балоцістай мясцовасці недалёка ад дэльты Дуная. Размешчаны над возерам той жа назвы, у паўночнай частцы Дабруджы на адлегласці 213 км на ўсход ад Бухарэста, 32 км на поўдзень ад адміністрацыйнага цэнтра жудзеца г. Тулчы, 80 км на поўнач ад Канстанцы і 80 км на паўднёвы ўсход ад Галаца.