From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўстэ́рыя (італ.: osteria) — заезны дом; тып карчмы. Вядома ў Польшчы і на Беларусі з XVI ст., найбольш пашырана з XVIII ст. Размяшчаліся аўстэрыі звычайна на гандлёвых плошчах або галоўных вуліцах гарадоў і мястэчак. Будавалі іх з дрэва, цэглы, у тэхніцы «прускага муру». У плане пераважала форма прамавугольніка. Уключалі стайні, вазоўні, гасціныя пакоі, каморы. Гасціныя пакоі абсталёўваліся лавамі, сталамі, мелі кафляную грубку для ацяплення памяшкання і мураваную печ для гатавання ежы. Некаторыя аўстэрыі былі складанымі комплексамі, якія ўключалі жылыя, гаспадарчыя, гандлёвыя і іншыя будынкі, згрупаваныя вакол агульнага двара. А. сталі прататыпам для гасцініц і паштовых станцый.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.