![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8e/Austroasiatic-en.svg/langbe-640px-Austroasiatic-en.svg.png&w=640&q=50)
Аўстраазіяцкія мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
А́ўстраазія́цкія мовы (радзей: мон-кхмерскія) — сям’я моваў, якія распаўсюджаныя адасобленымі арэаламі ў Паўднёва-Усходняй і Паўднёвай Азіі. Сярод гэтых моваў толькі кхмерская й в’етнамская маюць вялікую колькасць носьбітаў і параўнальна вялікі арэал распаўсюджання, толькі тры мовы — кхмерская, в’етнамская, монская, маюць даўнюю літаратурную традыцыю. Астатнія аўстраазіяцкія мовы, як правіла, маюць адносна невялікую колькасць носьбітаў, ня маючы афіцыйнага статусу і вялікага моўнага арэалу.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Аўстраазіяцкая сям’я | |
---|---|
![]() | |
Таксон | галіна |
Статус | агульнапрызнаная |
Арэал | Паўднёвая і Паўднёва-Усходняя Азія |
Колькасць носьбітаў | каля 90 млн чал. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | ??? |
Аўстрычная макрасям’я (гіпотэза)
|
|
Склад | |
мунда, кгасі-палаўнская, кгму, паканская, віета-катуйская, багнарская, кхмерская, пэарская, нікабарская, асьлінская, монская, шомпэнская (?) галіны | |
Коды моўнай групы | |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-5 | aav |
Лінгвістычны партал Ethnologue у складзе аўстраазіяцкай сям’і налічвае прынамсі 171 мову[1]. Аўстраазіяцкую сям’ю моваў традыцыйна прынята дзяліць на дзве галіны: мон-кхмерскую й мунда, якія, у сваю чаргу, разгаліноўваюцца на 13—14 групаў.
Іншыя класіфікацыі прапаноўваюць падзел аўстраазіяцкае сям’і на 3 галіны: мунда, кгасі-кгму і ўласна мон-кхмерскую[2]. Паводле іншых прапаноўваецца адмова ад мон-кхмерскае галіны ўвогуле, перамяшчаючы тэрмін мон-кхмерскія мовы ў значэнне сіноніму тэрміну аўстраазіяцкія мовы[3].
Аўстраазіяцкія мовы геаграфічна блізкія да моваў індаеўрапейскай, сіна-тыбэцкай, тай-кадайскай, аўстранезійскай і дравідыйскай сем’яў, якія, аднак з’явіліся ў рэгіёне пазней за аўстраазіяцкія[4]. Генетычныя даследаванні носьбітаў аўстраазіяцкіх моваў сведчаць пра паходжанне іх продкаў у рэгіёне сучаснай Індыі ды іх міграцыі ў рэгіён Паўднёва-Ўсходняй Азіі з даліны ракі Брахмапутра[5].