Аўкштайты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўкштайты, аўкштойты[крыніца?] (літ. aukštaičiai) — група балцкіх плямёнаў, якая вылучылася ў 1-м тыс. н.э. на тэрыторыі Літвы. Упершыню згадваюцца ў хроніцы Пятра Дусбурга ў сувязі з падзеямі 1294—1300 гадоў[крыніца?]. У Сярэднявеччы аўкштойтамі называлі паўднёва-ўсходнія плямёны літоўцаў у адрозненне ад заходніх — жамойтаў[крыніца?]. Цяпер аўкштойты — этнаграфічная група літоўцаў, якія жывуць пераважна ў паўднёва-ўсходняй частцы Літоўскай Рэспублікі, гавораць на аўкштойцкім дыялекце літоўскай мовы.