Ахернар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ахернар, α Эрыдана — зорка ў сузор'і Эрыдана. Бачная зорная велічыня 0,5. Нябесныя каардынаты: прамое ўзыходжанне 1 гадз.37 хвіл.43 сек.; схіленне -57°14´12´´. Спектральны клас B5 IV.
Ахернар — яркая блакітная зорка з масай ад шасці да васьмі сонечных. Зорка галоўнай паслядоўнасці, яна ў тысячы разоў ярчэйшая за Сонца. Адлегласць ад зоркі да Сонечнай сістэмы - прыкладна 144 светлавых года.
Ахернар — найменш сферычная зорка з самых яркіх зорак неба. Зорка круціцца настолькі хутка, што яе сплесквае, і яе экватарыяльны дыяметр больш чым на 50% перавышае яе палярны дыяметр.