Зорная велічыня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зорная велічыня — адносная адзінка вымярэння бляску нябеснага свяціла (зоркі, планеты, Сонца ці іншага); мера асветленасці, створанай нябесным свяцілам на мяжы атмасферы Зямлі ў плоскасці, перпендыкулярнай да падаючага праменя. У залежнасці ад метаду назірання адрозніваюць зорныя велічыні: баламетрычную (па поўнай энергіі, выпрамененай свяцілам), фатаграфічную, фотаэлектрычную, візуальную і іншыя.
Аднолькавай арыфметычнай розніцы зорных велічынь адпавядае аднолькавае прапорцыя велічынь бляску. Гістарычна было прынята лічыць, што розніца ў 5 зорных велічынь адпавядае суадносінам бляску, роўным 100.
Такім чынам, суадносіны бляску для розніцы ў 1 зорную велічыню , і формула пераліку зорных велічынь:
дзе E′ — бляск, m — зорная велічыня аб’екта, m0 — зорная велічыня, адпаведная 1 люксу. У гарвардскай сістэме зорных велічынь m0 = −13m,89; па-за атмасферай прынімаецца роўнай −14m.
Адрозніваюць зорныя велічыні, якія вымяраюцца ў розных фотаметрычных сістэмах.
Меншае значэнне зорнай велічыні азначае больш яркі аб’ект.
Звычайна значэнне зорнай велічыні зоркі азначаецца m [ад лац.: magnitudo велічыня], а Сонца — m☉; само значэнне зорнай велічыні звычайна запісваецца ў форме ±<цэлая частка>m,<дробная частка>. Напрыклад, зорная велічыня Сонца каля −27m, Сірыуса каля −1,5m, Вегі каля 0m.