Афінская вежа 1
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Афінская вежа 1 — самае высокае архітэктурнае збудаванне Грэцыі вышынёй 103 м, лічыцца адзіным сапраўдным небаскробам краіны[1].
Збудаваная ў 1971 годзе вежа перасягнула пабудаваны ў 1964 годзе 14-павярховы афінскі атэль сеткі Хілтан — Hilton Athens — вышынёй 65 м[2]. На момант завяршэння будаўніцтва Афінская вежа 1 таксама была найвышэйшым збудаваннем усяго Балканскага рэгіёна.
Архітэктарам праекта быў Іааніс Вікелас[3], вядомы таксама па праекце Музея кікладскіх мастацтваў. Вежа мае 28 паверхаў, пабудавана ў раёне Афін Абелокіпі. Цяпер у ёй арандуюць памяшканні для сваіх офісаў вядучыя грэчаскія і замежныя кампаніі, у прыватнасці Emporiki Bank.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.