Атрый
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Атрыум.
Атрый (атрыум; лац.: atrium ад ater - чорны) — цэнтральнае памяшканне антычнага жылога дома з верхнім асвятленнем, звычайна з адтулінай у даху (камплювій), праз якую дажджавая вада трапляла ў размешчаны пад ім невялікі басейн (імплювій). Назва паходзіць ад курадымлівага ачага, які быў там першапачаткова размешчаны.