From Wikipedia, the free encyclopedia
Атрарская бібліятэка — велізарная бібліятэка, якая, згодна з легендай, існавала ў дамангольскім цюркскім Атрары[1][2]. Заснаванне бібліятэкі ў Фарабе (Атрары)[3] прыпісваецца навукоўцу і філосафу Аль-Фарабі[4][5]. У канцы XII стагоддзя захавальнікам кніжнага збору называецца Хісамудзін з роду Сунак[4]. Бібліятэка лічылася другой па велічыні пасля Александрыйскай[6][7][8]. Атрар быў сцёрты з твару зямлі падчас заваявальных паходаў Чынгісхана, а далейшы лёс яго кніжных багаццяў не задакументаваны[9].
Як і многія іншыя легенды пра сярэднявечныя бібліятэкі, паданні аб кнігасховішчы ў Атрары натхняюць энтузіястаў на яго пошукі[10]. Сустракаюцца сцвярджэнні, што падчас мангольскага спусташэння Атрара кнігі маглі пахаваць у нейкіх падземных хадах[11] і што бібліятэку рана ці позна адшукае сямігадовы хлопчык[12]. Акадэмічнымі публікацыямі падобныя спекуляцыі не пацвярджаюцца.
Зыбін шукае Атрарскую бібліятэку ў кнізе Юрыя Дамброўскага «Факультэт непатрэбных рэчаў »[13].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.