![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/da/%25D0%2590%25D1%2581%25D1%2596%25D0%25BF%25D0%25B0%25D0%25B2%25D1%2596%25D1%2586%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2581%25D0%25B5%25D0%25BB%25D1%258C%25D1%2581%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2582.svg/langbe-640px-%25D0%2590%25D1%2581%25D1%2596%25D0%25BF%25D0%25B0%25D0%25B2%25D1%2596%25D1%2586%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2581%25D0%25B5%25D0%25BB%25D1%258C%25D1%2581%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2582.svg.png&w=640&q=50)
Асіпавіцкі сельсавет (Вілейскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Асіпавіцкі сельсавет.
Асі́павіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Асіпавічы.
Хуткія факты Асіпавіцкі сельсавет, Краіна ...
Асіпавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Вілейскі раён |
Уключае | 24 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Асіпавічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 507 |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. У сельсавеце 34 паселішчы, 3300 жыхароў[1].
З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1804 чалавекі[2], з іх 93,7 % — беларусы, 5,2 % — рускія[3]; паводле перапісу 2019 года — 1507 чалавек[4].