From Wikipedia, the free encyclopedia
Асматы́чны ціск, дыфу́зны ціск — тэрмадынамічны параметр, лішкавы гідрастатычны ціск раствору, які перашкаджае дыфузіі растваральніку праз паўпранікальную перагародку (напрыклад, праз клетачную мембрану). Характарызуе імкненне раствору да зніжэння канцэнтрацыі пры сутыкненні з чыстым растваральнікам. Роўны лішкаваму вонкаваму ціску, які патрэбна прыкласці з боку раствору, каб спыніць осмас.
Асматычны ціск абумоўлены змяншэннем хімічнага патэнцыялу растваральніку ў прысутнасці растворанага ў ім рэчыва. Вымярэнні асматычнага ціску пачаў нямецкі батанік і хімік В. Пфефер (ням.: Wilhelm Friedrich Philipp Pfeffer) у 1877 годзе ў растворы трысняговага цукру. Па яго даных хімік Я. Х. Вант-Гоф (нідэрл.: Jacobus Henricus (Henry) van 't Hoff) ў 1887 годзе выявіў супадзенне формы залежнасці асматычнага ціску ад канцэнтрацыі цукру ў растворы з законам Бойля-Марыота для ідэальнага газу.
Асматычны ціск адыгрывае важную ролю ў жыццядзейнасці жывых клетак і арганізмаў. Адноснае пастаянства асматычнага ціску забяспечваецца водна-салявым абменам (осмарэгуляцыя).
Вымярэнне асматычнага ціску выконваюць з дапамогай асмометраў статычным і дынамічным метадамі. Велічыня асматычнага ціску можа дасягаць некалькіх МПа[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.