Асавецкі сельсавет (Бярозаўскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Асавецкі сельсавет.
Асаве́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Асаўцы.
Хуткія факты Асавецкі сельсавет, Краіна ...
Асавецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіў у | Бярозаўскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Асаўцы |
Дата ўтварэння | 14 красавіка 1964 |
Дата скасавання | 21 лістапада 1977 |
Закрыць
Утвораны 14 красавіка 1964 года ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці БССР з часткі Блудзенскага сельсавета ў складзе 9 населеных пунктаў: Аніцавічы, Асавецкія, Асаўцы, Варажбіты, Касілавічы, Крываблоты, Міхнавічы, Нарутавічы і Плехаўшчына[1]. 7 лютага 1972 года скасавана вёска Асавецкія[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 8 населеных пунктаў[3]. 21 лістапада 1977 года сельсавет перайменаваны ў Нарутавіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Нарутавічы[4].