![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/Ares_Ludovisi_Altemps_Inv8602_n2.jpg/640px-Ares_Ludovisi_Altemps_Inv8602_n2.jpg&w=640&q=50)
Арэс Людавізі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Арэс Людавізі — мармуровая статуя юнага безбародага бога вайны з Амурам, які гуляе ля яго ног, знойдзеная на месцы храма гэтага бажаства на Марсавым поле пры будаўнічых працах у 1622 годзе. Гэта копія з арыгінала грэчаскага майстра (магчыма, Лісіпа ці Скопаса); датуецца часам добрых імператараў.
| ||
Арэс Людавізі. каля 420 | ||
Матэрыял | Мармур | |
---|---|---|
Нацыянальны музей, Рым | ||
(інв. Inv. 8602) | ||
![]() |
Кардынал Ладавіка Людавізі (пляменнік Папы Рыгора XV), быўшы вядомым знатаком старажытнасцяў, займеў Арэса ў свой збор на віле Людавізі. Правая нага фігуры была адноўлена пад наглядам самога Берніні. У XVII—XVIII стст. Арэс быў аб'ектам асаблівых захапленняў знатакоў мастацтва; Вінкельман ставіў яго вышэй усіх захаваных статуй старажытнага бога вайны.
У 1901 годзе, калі мастацкі збор Людавізі пайшоў з малатка, Арэс быў набыты італьянскай дзяржавай. Цяпер устаноўлены ля палацца Альтэмпс (адзін з будынкаў Нацыянальнага музея Рыма).