Арыярат IX
From Wikipedia, the free encyclopedia
Арыярат IX Філапатар Праведны (~108—88 да н.э.(86?)) — цар кападакійскі (100—88 да н.э.(86?)), сын Мітрыдата VI.
Хуткія факты Нараджэнне, Смерць ...
Арыярат IX | |
---|---|
| |
Нараджэнне | II стагоддзе да н.э. |
Смерць | I стагоддзе да н.э. |
Бацька | Мітрыдат VI Еўпатар |
![]() |
Закрыць
Пасля забойства Арыярата VII і выгнання Арыярата VIII, пантыйскі цар Мітрыдат VI зрабіў царом Кападокіі свайго 8-гадовага сына, Арыярата IX. Той загінуў у Паўночнай Грэцыі ў пачатку Першай мітрыдатавай вайны з Рымам.
Выявай яго можа лічыцца мармуровая галава, знойдзеная ў Афінах на акропалі[1].