![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/05/Uck_Nla_logo.svg/langbe-640px-Uck_Nla_logo.svg.png&w=640&q=50)
Армія нацыянальнага вызвалення (Македонія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Армія нацыянальнага вызвалення.
Армія нацыянальнага вызвалення (алб.: Ushtria Çlirimtare Kombëtare) — албанскае ўзброенае фарміраванне, якое дзейнічала ў Рэспубліцы Македоніі ў 2001 годзе. Вядомая таксама як Македонская УЧК. Нягледзячы на падабенства ў назве з Арміяй вызвалення Косава (алб.: Ushtria Çlirimtare e Kosovës), АНВ была асобнай арганізацыяй.
Хуткія факты Армія нацыянальнага вызвалення, Ідэалогія ...
Армія нацыянальнага вызвалення | |
---|---|
алб.: Ushtria Çlirimtare Kombëtare | |
![]() Эмблема Арміі нацыянальнага вызвалення | |
Ідэалогія | ірэдэнтызм, сепаратызм, нацыяналізм |
Этнічная прыналежнасць | албанцы |
Лідары | Алі Ахмети |
Штаб-кватэра | |
Актыўная ў | Полажскі, Скопскі і Паўночна-Усходні рэгіёны |
Сфарміравана | 1999 |
Расфарміравана | 27 верасня 2001 |
Саюзнікі |
![]() ![]() ![]() ![]() |
Праціўнікі |
![]() ![]() |
Удзел у канфліктах | Напад баявікоў на Куманава, 2015 |
Закрыць
Пасля заканчэння канфлікту ў Рэспубліцы Македоніі ў 2001 годзе АНВ была расфарміравана паводле Охрыдскага пагаднення, якое давала аўтаномію албанскаму насельніцтву Македоніі і пашырала яго правы.