From Wikipedia, the free encyclopedia
Армія маджахедаў (араб. جيش المجاهدين; Джэйш аль-Муджахідзін, Армія Маджахедзіна) — аб’яднанне шэрагу палявых камандзіраў розных ісламісцкіх груповак, якія ўдзельнічалі ў сірыйскім канфлікце як супраць урадавых войскаў Башара Асада, так і супраць іншай ісламісцкай арганізацыі — «Ісламская дзяржава» (ІД)[2]. Баевікі абвінавачвалі лідараў ІД у дэстабілізацыі абстаноўкі на акупаваных імі тэрыторыях, раней падкантрольных сірыйскім сілавікам[3]. Прадстаўнікі кааліцыі абвясцілі аб сваіх планах правесці наступленне ў правінцыях Ідліб і Алепа, а пасля і ў астатніх рэгіёнах краіны[4].
Армія маджахедаў | |
---|---|
араб. جيش المجاهدين | |
| |
Ідэалогія | ісламізм |
Рэлігійная прыналежнасць | іслам суніцкага толку |
Актыўная ў | Сірыя |
Сфарміравана | 2 студзеня 2014 |
Расфарміравана | 25 студзеня 2017[1] |
Праціўнікі |
УС САР ІДІЛ |
Колькасць членаў | 5 000 — 12 000 |
Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ў Сірыі |
Фракцыя была сфарміравана ў студзені 2014 года выхадцамі з вёсак і гарадоў блізу Алепа[5][6]. У групоўкі не было выразнай палітычнай праграмы, аднак яе члены шмат у чым падзялялі ісламісцкія погляды, у адрозненне ад свецкай «Свабоднай сірыйскай арміі» (ССА), з якой супрацоўнічалі раней[5]. Станам на студзень 2014 года колькасць групоўкі складае па розных ацэнках ад 5[7] да 12 тысяч[8] баевікоў.
Групоўка карысталася ваеннай падтрымкай ЗША і манархій Персідскага заліва — так яшчэ ў верасні 2014 года Злучаныя Штаты заяўлялі пра гатоўнасць пачаць пастаўкі зброі баевікам, якія выступаюць супраць ІД[9]; у тым жа месяцы 50 членаў групоўкі прайшлі ваенную падрыхтоўку на тэрыторыі Катара[10]. 6 мая 2015 года «Армія маджахедаў» і яшчэ 13 паўстанцкіх груповак, якія дзейнічалі ў прыгарадах Алепа, прынялі ўдзел у сумеснай аперацыі[11].
Па даных Мінабароны Расіі, на снежань 2016 года ў групоўку ўваходзілі 13 атрадаў агульнай колькасцю каля 8 тыс. чалавек. 29 снежня 2016 года групоўка далучылася да ініцыяванага Расіяй рэжыму перамір’я з 30 снежня 2016 года[12].
У 2017 годзе, пасля шэрагу сутыкненняў паміж рознымі апазіцыйнымі групоўка, «Армія маджахедаў» была разбіта, а яе баевікі далучыліся да іншых фракцый[13].
The 50 fighters were the first from their group to attend the training in Qatar, part of an ostensibly covert CIA program to offer military support to vetted factions in opposition to President Bashar al-Assad
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.