From Wikipedia, the free encyclopedia
Арма́нда Ды́яз (італ.: Armando Diaz; 5 снежня 1861, Неапаль — 29 лютага 1928, Рым) — ваенны дзеяч Італіі. Па заканчэнні Першай сусветнай вайны атрымаў ганаровае званне герцага Перамогі (італ.: Duca della Vittoria, 1918). Маршал Італіі (4 лістапада 1924).
З 1881 года — у арміі, вызначыўся ў ходзе экспедыцыі ў Трыпалі ў італа-турэцкай вайне 1911 года. Пасля вайны на камандных пасадах у Генштабе. З пачаткам Першай сусветнай вайны займаў пасаду начальніка аператыўнага аддзела Вярхоўнага камандавання. У 1916 годзе прызначаны камандзірам 49-й дывізіі. Ваяваў на Ізонцы, вызначыўся пры надыходзе італьянскай арміі ў лістападзе 1916-га. У пачатку 1917 года прызначаны камандзірам 28-га армейскага корпуса. У ходзе адзінаццатай бітвы пры Ізонцы, яго корпус змог прарваць аўстра-венгерскі фронт. У тым жа годзе прызначаны начальнікам Генштаба. Дыязу ўдалося спыніць наступленне аўстра-венгерскіх войскаў у Капарэце і прадухіліць поўны разгром італьянскай арміі. У канцы 1918 года італьянская армія пад кіраўніцтвам Дыяза пачала шырокамаштабнае наступленне, якая атрымала назву бітвы пры Віторыа-Венета. У ходзе наступлення аўстра-венгерская армія была разгромлена. 3 лістапада 1918 года баявыя дзеянні на Італьянскім фронце былі спыненыя.
Пасля вайны віцэ-прэзідэнт Ваеннага савета і ваенны міністр Італіі, затым выйшаў у адстаўку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.