Арлоўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Арло́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Арлоўка.
Хуткія факты Арлоўскі сельсавет, Краіна ...
Арлоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Хоцімскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Арлоўка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 11 сакавіка 1960 |
Закрыць
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Хоцімскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Хоцімскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Клімавіцкага раёна, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Хоцімскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 сакавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Забялышынскага сельсавета[1].