Аркадыя (Брэст)

былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Аркадыя (Брэст)map

Аркадыя, Аркадзія — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці за 7 км на поўдзень ад Брэста, 7 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Цэнтральны, на усходзе меліярацыйны канал. З 21 снежня 2007 года ў складзе горада Брэста. Аркадыя ўваходзіла ў склад Гершонскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Вёска
Аркадыя
Thumb
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 737 чал. (1999)
СААТА
1212804001
Аркадыя на карце Беларусі ±
Thumb
Аркадыя (Брэст)
Закрыць

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 17 ст. як сяло ў Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ. Тут 15 верасня 1648 года пакараны смерцю ігумен брэсцкага Сімяонаўскага манастыра Афанасій Філіповіч.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Уваходзіла ў склад дзяржаўнага маёнтка Пажэжын. У 1868 годзе пазначана як сяло ў Гершонскім царкоўным прыходзе. Вяскоўцы ўваходзілі ў Пажэжынскую сельскую грамаду. У 18781888 гадах паблізу вёскі пабудаваны крапасны форт № 5. У 1890 годзе сялянам Аркадзійскага сельскага таварыства, у якое ўваходзілі вёскі Дубінкі і Аркадзія, належала 283,3 дзес. зямлі.

На мяжы 1920 ст. пабудавана драўляная Афанасіеўская царква.

У 1905 годзе вёска ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павету Гродзенскай губерні.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі 8 двароў, знішчылі 10 жыхароў; 8 вяскоўцаў загінулі на фронце.

У 1950 годзе арганізаваны калгас імя Малянкова, які аб'яднаў 40 гаспадарак; пазней увайшоў у склад саўгаса «Прыбужжа», а ў 1992 годзе ператвораны ў аднайменныы калгас. У складзе камунальнага ўнітарнага сельска-гаспадарчага прадпрыемства «За мір» (цэнтр — в. Страдзеч).

Насельніцтва

  • 38 двароў, 278 жыхароў (1876)
  • 66 двароў, 517 жыхароў (1897)
  • 270 жыхароў (1905)
  • 24 двары, 131 жыхар (1921)
  • 69 двароў, 356 жыхароў (1940)
  • 224 двары, 665 жыхароў (1995)[1]
  • 228 гаспадарак, 681 жыхар (1997)
  • 69 гаспадарак, 859 жыхароў (2005)

Гістарычныя помнікі

На мяжы 19—20 ст. на месцы гібелі пісьменніка-публіцыста XVII ст. і ігумена Брэсцкага, святога праваслаўнай царквы — прападобнамучаніка Афанасія Філіповіча была ўзведзена драўляная царква-капліца. У 1988 капліца была абноўлена і асвечана, а ў 1996 з блаславення Алексія II у Аркадыі быў адкрыты Свята-Афанасьеўскі Брэсцкі мужчынскі манастыр.

За 2 км на паўднёвы захад ад вёскі размешчаны крапасны форт № 5 — узор фартыфікацыйнага будаўніцтва канца 19 — пач. 20 ст.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 478.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.