Арка Траяна (Беневента)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Арка Трая́на (гістарычная назва — «Залатыя вароты», лац.: porta aurea) — трыумфальная арка на поўдні Італіі ў г. Беневент, узведзеная ў гонар імператара Траяна на найважнейшым скрыжаванні Апіевай дарогі, на пачатку новай Траянавай дарогі (Via Traiana) з Беневента ў Брундзізій. Збудаванне памерам 15.6 м x 8.6 м было пабудавана ў 114—117 гг., архітэктар (меркавана) Апаладор Дамаскі.
Славутасць | |
Арка Траяна | |
---|---|
41°07′57″ пн. ш. 14°46′45″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | старажытнарымская архітэктура[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На абодвух баках атыка размешчаны адзін і той жа пасвячальны надпіс:
IMP[ERATORI] CAESARI DIVI NERVAE FILIO NERVAE TRAIANO OPTIMO AVG[USTO] GERMANICO DACICO PONTIF[ICI] MAX[IMO] TRIB[UNICIA] POTEST[ATE] XVIII IMP[ERATORI] VII CO[N]S[ULI] VI P[ATRI] P[ATRIAE] FORTISSIMO PRINCIPI SENATVS P[OPULUS]Q[UE] R[OMANUS]
Імператару, Цэзару, сыну боскага Нервы, Нерве Траяну, найлепшаму Аўгусту Германскаму, Дакійскаму[1], вялікаму пантыфіку, у 18-ы раз трыбуну, у 7-ы раз імператару, у 6-ы раз консулу, айцу айчыны, наймагутнейшаму прынцэпсу — сенат і народ Рыма.
На невялікім фрызе аркі (адзіны цалкам захаваны рымскі «трыумфальны» фрыз) адлюстраваны трыумф Траяна пасля вайны з дакамі, якая скончылася ў 106 г. поўнай перамогай рымлян[2]. Каб правільна «прачытаць» яго, неабходна пачаць агляд з паўночна-ўсходняга боку аркі і рухацца вакол яе па гадзіннікавай стрэлцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.