![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ad/Orthodox_Deacon.jpg/640px-Orthodox_Deacon.jpg&w=640&q=50)
Арар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ара́р (грэч. ὀράριον, ад лац.: orare — маліцца, або лац.: os — вусны; таксама ад грэч. ωρα — час[1]) — дэталь аблачэння дыякана і іпадыякана ў Праваслаўнай і Уніяцкай Цэрквах— доўгая вузкая стужка. Дыякан носіць арар на левым плячы, пры гэтым адзін канец спускаецца на грудзі, другі на спіну. Архідыякан і протадыякан носяць двайны арар — два арары, з якіх адзін ускладаецца як у дыякана, а другі ад левага пляча да правага сцягна і злучаецца канцамі. Іпадыякан ускладае арар крыжападобна.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ad/Orthodox_Deacon.jpg/640px-Orthodox_Deacon.jpg)