From Wikipedia, the free encyclopedia
Ара Арменавіч Аруцюнян (арм.: Արա Արմենի Հարությունյան; 28 сакавіка 1928 — 28 лютага 1999) — армянскі скульптар -манументаліст, графік, народны мастак Арменіі, член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў СССР і РФ, прафесар.
Ара Арменавіч Аруцюнян | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1928[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 лютага 1999[2] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковае званне |
|
Партыя | |
Член у | |
Уплыў на | Heriqnaz Galstyan[d] і Q20513987? |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 28 сакавіка 1928 года ў сям’і музыканта, кантрабасіста, артыста хору Дзяржаўнага опернага тэатра. У дзяцінстве цікавіўся мастацтвам, асабліва, творчасцю Урубеля. Захапленне скульптурай пачалося з таго, як аднойчы, быўшы ў адным з сёл, са знойдзенага кавалка туфа з дапамогай падручных прылад ён вычасаў жаночую галаву.
Пасля сёмага класа Аруцюнян паступіў у мастацкае вучылішча на аддзяленне малявання, з якога на трэцім курсе перавёўся на скульптурны. У 1948 годзе дзве студэнцкія працы Аруцюняна былі выстаўлены на выставе ў фае тэатра імя Спендыярава.
Пасля сканчэння вучылішча Аруцюнян паступіў у Ерэванскі мастацка-тэатральны інстытут, які скончыў з адзнакай у 1954 годзе. Дыпломнай працай стаў бронзавы помнік Камітасу, усталяваны пасля на магіле кампазітара.
Раннія працы — помнік Бялінскаму (1959), партрэты старога і дзяўчыны (1957).
Стварыў надмагіллі мастаку Е. Тацевасяну (1961) і лекару С. Сагаманяну (1962).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.