Аперацыя «Цыклон»
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Цыклон.
Аперацыя «Цыклон» (англ.: Operation Cyclone) — кодавая назва праграмы ЦРУ па ўзбраенні афганскіх маджахедаў падчас Афганскай вайны 1979—1989 гадоў.[1] «Цыклон» з’яўляецца адной з самых працяглых і самых дарагіх сакрэтных аперацый ЦРУ,[2] фінансаванне праграмы пачалося з $20–30 мільёнаў у год і да 1987 года дасягнула ўзроўню $630 мільёнаў у год.[3]