![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fd/Orange_juice_1.jpg/640px-Orange_juice_1.jpg&w=640&q=50)
Апельсінавы сок
From Wikipedia, the free encyclopedia
Апельсінавы сок — сок, выціснуты з апельсінаў. Адрозніваюць «свежаадціснуты (натуральны) апельсінавы сок», «апельсінавы сок прамога адціскання» і «адноўлены апельсінавы сок».
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fd/Orange_juice_1.jpg/640px-Orange_juice_1.jpg)
Апельсінавы сок — крыніца вітаміна С (аскарбінавай кіслаты), калія, фалійнай кіслаты (Вітамін B9). Апельсінавы сок таксама змяшчае флаваноіды, якія дабратворна ўплываюць на здароўе чалавека. Бывае з мякаццю.