Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Анукет ("Анукіс" у ст.-грэч. варыянце і англ. "Anuket") - старажытнаегіпецкая багіня, увасабленне ракі Ніла як "карміцелькі палёў", таксама багіня палявання і апякунка парадзіх.
Анукет | |||||
---|---|---|---|---|---|
| |||||
Багіня разводдзя і плоднасці ракі Ніл | |||||
Міфалогія | Старажытнаегіпецкая | ||||
Пол | жанчына | ||||
Бацька | Ра, пазней Хнум | ||||
Маці | Саціс | ||||
У іншых культурах | Гестыя | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Верагодна, спачатку культ Анукет узнік у Судане і Нубіі, дзе яна звалася "Гаспадарыняй Нубіі". У егіпецкі перыяд была звязана з астравамі Сехел і Элефанціна - на першым з іх існаваў храм у гонар багіні. Паводле надпісаў, алтар і храм былі прывечаны ёй фараонам 13-й дынастыі Сабехатэпам III. Значна пазней фараон 18-й дынастыі Аменхатэп III прысвяціў багіні капліцу.
Спачатку лічылася дачкой Ра, была звязана з багіняй Саціс. Абедзве гэтыя багіні называліся "Вокам Ра" (у шэрагу са шматлікімі іншымі багінямі - Хатор, Сехмет, Баст). У перыяд Новага Царства стала дачкой багоў Хнума і Саціс, склала з імі трыяду водных бостваў, якія ахоўвалі рэчышча Ніла і яго вытокі. Пазней Анукет атаясамлівалася з багіняй Нефціс. Анукет і Саціс атрымліваюць сувязь з культам Ісіды, якая сама паступова пачынае ўвасабляць плоднасць Ніла, яго функцыю ракі-карміцелькі.
Часцей за ўсё малявалася ў галаўным уборы са страўсінага пер'я, нярэдка са скіпетрам і анхам (сімвалам жыцця) у руках. Яе зааморфнай іпастассю была газель, у выглядзе якой багіня часам малявалася. На некаторых выявах перыяду Новага царства яна корміць грудзямі фараона. Гэта звязана з яе паступовым ператварэннем у багіню сексуальнай асалоды, у выніку чаго адным з яе сімвалаў зрабіліся ракавінкі кауры, якія нагадваюць жаночы палавы орган.
Штогадовыя святы праводзіліся ў час разводдзя Нілу. Людзі кідалі ў ваду манеты, золата, дарагія падарункі, каб залагодзіць багіню. Зварот да Анукет гучаў наступным чынам: "Ты прыводзіш раку і апладняеш зямлю сваім імем". У эліністычны перыяд Анукет атаясамлівалася з грэчаскай багіняй Гестыяй і ўшаноўвалася не толькі як апякунка плоднасці і нараджэння дзяцей, але і як багіня багацця наогул.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.