From Wikipedia, the free encyclopedia
Антуан Ларан Лавуазье (фр. Antoine Laurent de Lavoisier; 26 жніўня 1743, Парыж — 8 мая 1794, Парыж) — заснавальнік сучаснай хіміі. Удзельнічаў (сумесна з А. дэ Фуркруа і інш.) у распрацоўцы новай рацыянальнай хімічнай наменклатуры.
Антуан Ларан Лавуазье | |
---|---|
фр.: Antoine Laurent Lavoisier | |
Дата нараджэння | 26 жніўня 1743[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 мая 1794[1][2][…] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Jean-Antoine de Lavoisier[d][4] |
Маці | Emilie Punctis[d][4] |
Жонка | Mary-Anne Paulze Lavoisier[d][5][1] |
Род дзейнасці | хімік, эканаміст, біёлаг, фізік, навуковы работнік, адвакат, астраном, пісьменнік, адміністратар |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эксперыментальна даказаў, што паветра ёсць не проста цела, як лічылася ў той час, а сумесь розных па ўласцівасцях газаў. Прапанаваў назву «кісларод» і растлумачыў яго ролю ў працэсах абпалу, гарэння, дыхання. Прывёў вызначэнне хімічнага элементу, усталяваў хімічны склад вады, аксідаў азоту, шматлікіх мінералаў. Даказаў закон захавання масы рэчыва. Склаў першую табліцу простых рэчываў. Антуан, акрамя таго, з'яўляецца адным з заснавальнікаў тэрмахіміі. У 1789 годзе Лавуазье апублікаваў падручнік «Элементарны курс хіміі», цалкам заснаваны на кіслароднай тэорыі гарэння і новай наменклатуры, які стаў першым падручнікам новай хіміі.
Лавуазье быў пакараны смерцю на гільятыне ў перыяд Французскай рэвалюцыі па абвінавачванні ва ўдзеле «ў змове з ворагамі Францыі супраць французскага народа, якая ставіла мэтай выкрасці ў нацыі велізарныя сумы, неабходныя для вайны з дэспатамі». У 1796 годзе Лавуазье быў пасмяротна рэабілітаваны.
Акрамя таго
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.