былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Антапо́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Антаполле.
Антапольскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чашніцкі раён |
Уключае | 28 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Антаполле |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 10 кастрычніка 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 168 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Слідчанскі сельсавет у складзе Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Слідчаны. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чарэйскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Чашніцкага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 верасня 1957 года ў склад сельсавета са Старасельскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Асяродкі, Бараўцы, Жукі, Коравічы і Ракаўшчына)[1]. 25 снежня 1959 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Антаполле[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чашніцкага раёна. 7 чэрвеня 1966 года ў склад сельсавета з Чарэйскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бельнякі, Будзілава, Замачак, Мар’іна і Сабалі)[3]. 7 чэрвеня 1968 года сельсавет перайменаваны ў Антапольскі[4]. 3 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з Лукомльскага сельсавета пералічаны 4 населеныя пункты (вёскі Барок, Камянец, Мялешкавічы і Слабодка)[5], 8 красавіка 2004 года — яшчэ 2 населеныя пункты (вёскі Восава і Жучкі)[6]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Антапольскага сельсавета 28 населеных пунктаў[7]. 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Кругліцкага сельсавета[8].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1168 чалавек[9], з іх 98,7 % — беларусы, 1,0 % — рускія[10].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 28 населеных пунктаў: вёскі Антаполле, Бабоўка, Бараўцы, Барок, Барсукі, Баяры, Белая Дуброва, Бельнякі, Будзілава, Будзішча, Восава, Дайлідаўка, Жукі, Жучкі, Замачак, Камянец, Коравічы, Мар’іна, Мялешкавічы, Падмошша, Рыжанкі, Сабалі, Слабодка, Слідчаны, Тоўпіна, Хаўчы, Хмялёўка і Церабені.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.