From Wikipedia, the free encyclopedia
Антанела Пальмізана (іт. Antonella Palmisano; нар. 6 жніўня 1991 г., Матола, Апулія) − італьянская лёгкаатлетка, чэмпіёнка летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў спартыўнай хадзьбе на 20 км, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы.
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | 20 kilometres race walk[d] |
Нарадзілася |
6 жніўня 1991[1] (33 гады) |
Грамадзянства | |
Рост | 166 см |
Вага | 49 кг |
IAAF | 14284942 |
Афіцыйны сайт (італ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першы поспех ёй прыйшоў у 2009 годзе на чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў (10 км), дзе яна заваявала срэбра. У тым жа годзе атрымала бронзу на Кубку Еўропы па спартыўнай хадзьбе (10 км).
На Кубку свету па спартыўнай хадзьбе ў 2010 годзе стала першай. Усе гэтыя спаборніцтвы былі юніёрскімі.
На чэмпіянаце свету 2013 года ў Маскве была 13-й. Праз два гады ў Пекіне на сусветным першынстве — 5 месца. На чэмпіянаце свету 2017 года заваявала бронзавы медаль.
На Камандным чэмпіянаце Еўропы 2021 года па спартыўнай хадзьбе стала пераможцай на дыстанцыі 20 км. Таксама яна атрымала бронзу ў камандных спаборніцтвах.
На Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа стала алімпійскай чэмпіёнкай на дыстанцыі 20 км, з часам 1:29:12.
У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які адбыўся ў Будапешце, італьянская спартсменка, у спартыўнай хадзьбе на 20 кіламетраў з вынікам 1:27:26 стала бронзавай медалісткай чэмпіянату свету.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.