![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fc/Iron_deficiency_anemia.jpg/640px-Iron_deficiency_anemia.jpg&w=640&q=50)
Анемія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Анемія (грэч. αναιμία, малакроўе) — група клініка-гематалагічныя сіндромаў, агульным момантам для якіх з’яўляецца зніжэнне канцэнтрацыі гемаглабіну ў крыві, часцей пры адначасовым памяншэнні колькасці эрытрацытаў (або агульнага аб’ёму эрытрацытаў). Тэрмін «анемія» без дэталізацыі не вызначае пэўнага захворвання, гэта значыць анемію варта лічыць адным з сімптомаў розных паталагічных станаў. Варта адрозніваць гідрэмію і анемію, пры гідрэміі лік форменных элементаў і гемаглабіну застаецца ранейшым, але павялічваецца аб’ём вадкай часткі крыві.