Андрэй Абрамовіч

(пам. 1763) кашталян берасцейскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй Абрамовіч (? — верасень 1763) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Хуткія факты Андрэй Абрамовіч, пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d] ...
Закрыць

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Абрамовічаў герба «Ястрабец». Нарадзіўся ў сям’і Самуэля. Меў братоў Ежы і Адама.

Харужы, пасля паручнік пяцігорскі, віленскі цівун, стольнік з 1736 і пісар земскі з 1748, кашталян берасцейскі з 1757; пасол на сойм 1754, дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1748 годзе.

3 маладосці звязаны з М. К. Радзівілам Рыбанькай, адстойваў яго інтарэсы на віленскіх сойміках, у Трыбунале і сойме. Трымаў у заставе радзівілаўскія маёнткі Жупраны і Беразавец, у дзяржаве — Цітавяны і Новае Места.

Зноскі

    Літаратура

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.