Цітувенай

горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Цітувенай

Цітувенай (літ.: Tytuvėnai, жам. Tītovienā, беларуская назва — Цітавя́ны[2]) — горад у цэнтральнай Літве. Уваходзіць у склад Кяльмскага раёна Шаўляйскага павета. Горад належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Хуткія факты Краіна, Павет ...
Горад
Цітувенай
літ.: Tytuvėnai
Thumb Thumb
Герб Сцяг
Thumb
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1500
Вышыня цэнтра
84 м
Насельніцтва
  • 1 774 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
687
Паштовыя індэксы
LT-86061
Цітувенай на карце Літвы
Thumb
Закрыць

Гісторыя

Упершыню Цітавяны (ст.-бел.: Титовяны[3]) згадваюцца ў 1500 годзе. У XVII стагоддзі паселішча належала Андрэю Валовічу, і ўваходзіла ў склад Жамойцкага староства Вялікага Княства Літоўскага. Паводле яго загада ў 1633 годзе быў пабудаваны касцёл і кляштар, у які былі запрошаны бернардынцы з Вільні. У XVIII стагоддзі касцёл і кляштар былі перабудаваны, у іх архітэктуру былі дададзены элементы барока.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Цітавяны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Эканоміка

У наваколлі вядзецца здабыча торфу.

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
ГодКолькасць
2001 2 848 [1]
2002 2 825 [1]
2003 2 785 [1]
2004 2 724 [1]
2005 2 671 [1]
2006 2 616 [1]
ГодКолькасць
2007 2 551 [1]
2008 2 514 [1]
2009 2 470 [1]
2010 2 408 [1]
2011 2 309 [1]
2012 2 256 [1]
ГодКолькасць
2013 2 190 [1]
2014 2 139 [1]
2015 2 084 [1]
2016 2 034 [1]
2017 2 012 [4]
2018 1 926 [5]
ГодКолькасць
2019 1 890 [6]
2020 1 841 [6]
2021 1 850 [1]
2022 1 798 [6]
2023 1 774 [1]
Закрыць

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.