From Wikipedia, the free encyclopedia
Андросаўскае перамір’е — дамова, падпісаная паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай 9 лютага 1667 года ў вёсцы Андросава (Андрусава; на мяжы Мсціслаўскага і Смаленскага ваяводства) тэрмінам на 13,5 гадоў. Скончыла вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. Паводле дагавора да Расіі перайшлі Смаленскае ваяводства з гарадамі Дарагабуж, Белая, Красны, Невель, Веліж і Себеж і Северская земля з Чарнігавым і Старадубам. Рэч Паспалітая прызнала далучэнне Левабярэжнай Украіны да Расіі і згадзілася на перадачу Расіі Кіева да 1669 года (не быў вернуты Рэчы Паспалітай). Запарожская Сеч апынулася пад агульным кіраўніцтвам абедзвюх дзяржаў. Беларусь і Правабярэжная Украіна засталіся ў межах Рэчы Паспалітай, іх насельніцтву гарантавалася свабода праваслаўнага веравызнання і недатыкальнасць праваслаўных епархій. Андросаўскае перамір’е стала пачаткам саюзу Расіі і Рэчы Паспалітай супраць Турцыі і Крымскага ханства.
Андросаўскае перамір’е | |
---|---|
| |
Месца падпісання | |
Бакі | Ян Антоні Храпавіцкі, Юрый Караль Глябовіч, Afanasy Ordin-Nashchokin[d] |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.