А́ндраш II Крыжак (венг.: Jeruzsálemi II András/Endre, укр.Андрій II, славацк.: Ondrej, харв.Andrija II. Arpadović; каля 1175 — 26 кастрычніка1235) — кароль Венгрыі[7] з дынастыі Арпадаў, які кіраваў з 7 мая1205 па 21 верасня1235 года. Поўны тытул: Божай ласкаю кароль, Венгрыі, Далмацыі, Харватыі, Рыма, Галіцыі і Ладамерыі (лац.: Dei gratia, Hungariae, Dalmatiae Croatiae, Romae, Seruiae, Galliciae, Lodomeriaeque rex). Малодшы сын Белы III. Пасля смерці бацькі ўзначаліў змову супраць свайго брата, караля Імрэ, які даў яму ў кіраванне Харватыю і Далмацыю. Калі Імрэ і яго малалетні сын памерлі, Андраш узышоў на трон і пачаў раздаваць каралеўскія дамены сваім прыхільнікам. Ён прыняў удзел у Пятым крыжовым паходзе, але не змог дасягнуць якіх-небудзь значных поспехаў. Быў вымушаны падпісаць Залатую булу 1222 года, якая пацвердзіла прывілеі шляхты Венгрыі, а пазней — падобны дакумент з гарантыямі прывілеяў духавенства.