From Wikipedia, the free encyclopedia
Анатоль Яўгенавіч Карпаў (нар. 23 мая 1951, горад Златавуст, Чалябінская вобласць) — 12-ы чэмпіён свету па шахматах (1975—1985), міжнародны гросмайстар (1970), заслужаны майстар спорту СССР (1974). Трохразовы чэмпіён свету па шахматах сярод мужчын (1975, 1978, 1981), трохразовы чэмпіён свету ФІДЭ (1993, 1996, 1998), двухразовы чэмпіён свету ў складзе зборнай СССР (1985 і 1989), трохразовы чэмпіён СССР (1976, 1983, 1988), чэмпіён РСФСР (1970). Ганаровы грамадзянін Златавуста (1979), Маладзечна (1996) і Тулы (1998).
Анатоль Яўгенавіч Карпаў | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Краіны: | СССР → Расія | ||||||||||
Дата нараджэння: | 23 мая 1951 (73 гады) | ||||||||||
Месца нараджэння: | |||||||||||
Званне: | Міжнародны гросмайстар | ||||||||||
Максімальны рэйтынг: | 2780 (ліпень 1994) | ||||||||||
Актуальны рэйтынг: | 2 617 (люты 2022)[2] | ||||||||||
Узнагароды і прэміі: |
|
||||||||||
Асабістая картка на сайце ФІДЭ | |||||||||||
aekarpov.com | |||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На працягу многіх гадоў — дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ. У маі 2021 года быў узнагароджаны ордэнам за «вялікі ўклад ва ўмацаванне расійскай дзяржаўнасці, развіццё парламентарызму і актыўную законатворчую дзейнасць»[3].
Не раз наведваў Беларусь. У снежні 1979 года сустракаўся з Пятром Машэравым і адыграў пэўную ролю ў тым, што ў Мінску з'явіўся Палац шахмат і шашак (адкрыты ўвосень 1985 года)[4]. Увесну 1996 года прыязджаў у Беларусь на міжнародны шахматны фестываль: згуляў у Мінску таварыскі матч з маладым шахматыстам Аляксеем Чарнушэвічам, у час сустрэчы з А. Лукашэнкам паразмаўляў з ім пра лёс Палаца шахмат і шашак, даў сеанс адначасовай гульні ў Маладзечна (і стаў ганаровым грамадзянінам гэтага горада)[5]. Ініцыяваная Карпавым праграма «Шахматы ў турмах» з 2000-х гадоў дзейнічала і ў Беларусі[3].
Адным з трэнераў А. Карпава быў Сямён Абрамавіч Фурман.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.